04/05/2008 23:07
Плешчаніцы, Смалявічы і Дзяржынск могуць наблізіцца да космасу
Пляцоўка для размяшчэння беларускага Цэнтру кіравання палётамі ў космас будзе выбрана ў красавіку-траўні бягучага года. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміў Міхаіл Мясніковіч, старшыня прэзідыюму Нацыянальнай акадэміі навук.
Паводле яго словаў, цяпер разглядаюцца тры раёны: Плешчаніцы, Смалявічы і Дзяржынск. Адно з патрабаванняў да размяшчэння Цэнтру - гэта знаходжанне яго на ўзвышанасці.
Раней ужо паведамлялася, што кіраванне новым беларускім спадарожнікам, стварэнне якога плануецца завяршыць да канца 2009 года, будзе здзяйсняцца выключна з тэрыторыі нашай краіны.
Такім чынам Смалявічы могуць выйці на зусім іншы узровень!!!
Чкаем...
Паводле Эўрапейскага радыё для Беларусі