Грамадская Ініцыатыва "За Новыя Смалявічы"


Сэрвісы сацыяльных закладак даюць магчымасць карыстальнікам захоўваць і сістэматызаваць закладкі ў Інтэрнэце, дзяліцца і абменьвацца закладкамі з сябрамі і знаёмымі, ствараць супольнасці па тэмах і інтарэсам і збіраць у рамках гэтых супольнасцяў спасылкі, разам з іншымі іх удзельнікамі Запомніць старонку bobrdobr.ru

Беларусь і сьвет

Усе навіны разьдзелу

Блог

Блог цалкам

Надвор’е

Апытаньне

Загрузка...

Што вам нагадвае колер цяперашняй дошкі гонару?


Вынікі апытаньня

Рэклама


Зацверджаны новы старшыня Смалявіцкага выканаўчага камітэта – Аляксандр Яўгенавіч Рулькевіч. Гэта адбылося 21 красавіка 2008 года на пазачарговай сэсіі Смалявіцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання.
Нагадаем, што згодна з ар. 10 і 16 Закона “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліке Беларусь” старшыня раённага выканакама узгадняецца з прэзыдэнтам, прызначаецца на пасаду старшыней аблвыканкама і зацвярджаецца на пасаду на сэсіі раённага Савета дэпутатаў.
У працы сэсіі прымалі ўдзел:
• Старшыня Мінаблвыканкама Л.Ф. Крупец
• Памочнік прэзідэнта па Мінскай вобласці М.М. Іванчанка
• Дэпутат Палаты прадстаўнікоў А.В. Скрыпко
• Упраўляючы справамі Мінаблвыканкама, куратар раёна А.М. Крупенін
• Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Мінаблвыканкама М.М. Амельянчук.

ДАВЕДКА: Аляксандр Яўгенавіч Рулькевіч нарадзіўся ў 1960 годзе ў вёске Чарвоная Зорка Клецкага раёна, скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі, у 2000 годзе – Акадэмію кіравання пры прэзідэнце РБ. Працаваў на розных пасадах. З 1995 года і па наш час з’яўляўся намеснікам старшыні Клецкага райвыканкама па эканоміке.