У гэтую сераду ў14.05.2008 у Смалявічы прыязджае Аляксандр Мілінкевіч.
Папярэдне адзначаецца, што сустрэча з жыхарамі Смалявічаў адбудзецца ў сераду 12:30 каля ўваходу на гарадскі рынак. Аляксандр Мілінкевіч паспрабуе адказаць на хвалюючыя людзей пытанні: Чаму растуць цэны?
Хто не дае людзям працаваць?
Як вярнуць сацыяльныя гарантыі?
Ці выратуе АЭС Беларусь?
Колькі будуць каштаваць нафта і газ у 2009?
Калі ў гэты дзень і ў гэты час вы будзеце вольныя - падыходзце і задайце сваё пытанне!
Нагадваем, апошні раз Аляксандр Мілінкевіч наведваў Смалявічы 30 верасня 2006 году: па запрашэнню сваіх прыхільнікаў прыехаў на Свята нашага гораду!

