Прышпілы працягваюцца...
ўсё з-за таго, што працягваюцца адбывацца незразумелыя рэчы з дзяржаўнымі сымбаламі.
на гэты раз незразумелая сітуацыя з новай дошкай гонару, а менавіта з яе колерамі!
Нягледзячы на савецкую сістэму "папулярызацыі" лепшых жыхароў Смалявіцкга раёна на аснове
іх працаздольнасці, ўсё ж прыемна, што хоць нешта і і нейкім чынам у горадзе аднаўляецца і рамантуецца. Безумоўна, гэта адбываецца толькі ў цэнтры гораду, але ж зараз аб іншым.
Як вы маглі заўважыць новая дошка гонару даволі сучасная, мусіць быць,нават, з падсветкаю.
Толькі вось здзіўляе яе колер: жоўта-сіні-чырвоны.
Што гэта за коле ічый гэта колер?
Гэта і не дзяржаўныя колеры і не смалявіцкія! Калі Смалявічы паспелі змяніць свой афіцыйны сцяг і за адно колер?
У вечаровы час гэта нам нагадвае сцяг Расіі, днйм сцяг Венесуэлы!


У галаву лезе толькі адна думка - што гэтую дошку нашаму гораду прэзентавалі нашыя сябры з Венесуэлы! Во як!
Грамадская ініцыатыва "За Новыя Смалявічы"