БАРД З ПЛІСЫ НА АНТ

Бард Кастусь Герашчанка з вёскі Пліса прымае ўдзел у конкурсе АНТ "Нашы песьні - 2008". У конкурсе песьні аб Беларусі тэлеканалу удзельнічае яго кампазыцыя "Я застаюся тут".
Паводле ўмоваў конкурсу лепшыя 20 песень будуць адабраны кампетэнтным журы, у склад яго ўвойдуць вядомыя кампазытары, дзеячы культуры і прадстаўнікі FM – радыёстанцый. Уплываць на іх ацэнку будуць вынікі галасаваньня на сайце тэлекампаніі АНТ. Пазнаёміцца з кампазыцыяй барда Кастуся Герашчанкі "Я застаюся тут" і прагаласаваць за яе можна
на сайце АНТ