ЗДЫМІ ВІДЭА Й АПЫНІСЯ Ў АМСТЭРДАМЕ
Вядомы на ўсю Эўропу фэстываль The official StrangerAward — 2008 ладзіць відэаспабор для моладзі з усяго сьвету.
Тэмы не абмежаваныя. Адзінае патрабаваньне – матэр’ял мусіць быць дынамічным, заклікаць да зьменаў, кідаць выклік стэрэатыпам. Відэа можа здымацца як прафэсыйнай тэхнікай, так і камэрай мабільнага тэлефона.
Відэасюжэты (1-5 хвілін) дасылайце на адрас: www.strangerfestival.com.
Узроставыя абмежаваньні: 12-25 год.
Журы будзе ацэньваць відэа паводле тэмы, крэатыву, арыгінальнасьці, якасьці й папулярнасьці сярод наведвальнікаў вэб-пляцоўкі.
Мова матэр’яла – ангельская.
Апошні тэрмін адпраўкі відэа: 15 траўня 2008 году.
Усе фіналісты будуць запрошаныя ў Амстэрдам 3-5 ліпеня, дзе і вызначыцца пераможца. Яны атрымаюць ноўтбукі, паедуць у тур па Эўропе, а іх відэа пакажуць на MTV і распаўсюдзяць па ўсёй Эўропе.
Паводле Ліцьвіны-Інфа